30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Дэмакраты могуць замяніць Байдэна іншым кандыдатам

21
NYT: Дэмакраты могуць замяніць Байдэна іншым кандыдатам

Пасля непераканаўчага выступу на дэбатах з Трампам.

Пасля дэбатаў паміж прэзідэнтам-дэмакратам Джо Байдэнам і кандыдатам-рэспубліканцам Дональдам Трампам, у Дэмакратычнай партыі ЗША загаварылі аб магчымай змене Байдэна на іншага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах.

Аб гэтым піша New York Times.

Журналісты выдання мяркуюць, што галоўнай праблемай было «непераканаўчае выступленне Байдэна».

Між іншым, насцярожылі яго рэгулярныя агаворкі, слабы голас і няздольнасць выразна падаць пазіцыю яго партыі ў ключавых пытаннях, піша выданне са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка штаба Байдэна.

«Партыі існуюць дзеля таго, каб перамагаць. Чалавек, які быў на сцэне з Трампам, не можа перамагчы. Страх перад Трампам душыў крытыку Байдэна. Цяпер гэты ж страх будзе падсілкоўваць заклікі да ягонага зняцця як кандыдата», – гаворыцца ў матэрыяле.

Нагадаем, 27 чэрвеня ў ЗША адбыліся дэбаты паміж Трампам і Байдэнам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках