30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаварыў з самалётам: пілот украінскага МіГ-29 збіў два Shahed за адзін вылет

3
Гаварыў з самалётам: пілот украінскага МіГ-29 збіў два Shahed за адзін вылет

Лётчык расказаў, як гэта было.

Украінскаму лётчыку-знішчальніку ўдалося збіць два ўдарныя дроны Shahed за адзін баявы вылет. Яго гісторыяй падзялілася прэс-служба паветранага камандавання «Захад».

Павел – лётчык Севастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі паветранага камандавання «Захад», пілот франтавога знішчальніка МіГ-29. Адна з яго баявых задач – праца ў небе падчас адбіцця расейскіх масаваных камбінаваных ракетна-авіяцыйных удараў.

У той дзень, з ягоных слоў, у яго было пачуццё ўпэўненасці. Падымаўся ў неба з аднаго з аператыўных аэрадромаў і перад палётам «прывітаўся» з самалётам, у думках сказаў, што трэба збіць Shahed. Пасля таго, як лётчык знішчыў адзін ударны дрон, атрымаў заданне на знішчэнне яшчэ адной цэлі.

«Тады я зноў сказаў у думках свайму самалёту: «Мы павінны з табой зрабіць гэта, збіць і другі дрон». І мы гэта зрабілі. Ноч была бяссонная, але дзейсная для мяне, і скончылася спакойнай раніцай для ўкраінцаў, на якіх былі нацэленыя гэтыя два варожыя дроны», – распавёў Павал.

Калі гэта адбылося, у прэсавай службе не ўдакладнілі.

«Збіваць малапамерныя і малахуткасныя ўдарныя дроны не так проста, як здаецца, – расказвае лётчык. – Трэба ўсё старанна пралічыць: хуткасць самалёта, свае манеўры ў небе».

Ён адзначыў, што ўкраінскія лётчыкі шмат трэніраваліся і трэніруюцца, каб эфектыўна змагацца з Shahed. Акрамя таго, перамогі ў небе патрабуюць працы шматлікіх людзей на зямлі.

«Тэхнікі і інжынеры ўвесь час падтрымліваюць самалёт гатовым да баявога вылету. Працуем у рэжыме 24/7. Выявіць цэль дапамагаюць баявыя разлікі радыётэхнічных падраздзяленняў, зайсці на яе – персанал пунктаў навядзення авіяцыі. Гэта зладжаная праца вялікага калектыву», – растлумачыў пілот.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках