30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША на месцы футбольнага поля з'явілася 30-метровая яма

8
У ЗША на месцы футбольнага поля з'явілася 30-метровая яма

Частка поля сышла пад зямлю разам з мачтай асвятлення.

У амерыканскім Олтане (штат Ілінойс) частка футбольнага поля ў гарадскім парку ў сераду раніцай сышла пад зямлю – на яго месцы ўтварылася яма больш за 30 м глыбінёй і 30 м у дыяметры. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне The Telegraph.

Разам са штучным пакрыццём пад зямлю сышла мачта асвятлення.

Пад полем знаходзіцца вапняковая шахта. Уладальнікі шахты паведамілі, што прычынай правалу стала прасяданне грунту.

Мэр Олтана Дэвід Гойнс паведаміў, што ніхто не пацярпеў.

Тэрміны ліквідацыі правалу пакуль невядомыя – стан грунту павінны вывучыць інжынеры і геолагі.

Некалькі дзесяцігоддзяў таму на ўскраіне парку ўжо з'яўлялася дзесяціметровая яма пад ручаём. Засыпаць яе атрымалася не адразу, для гэтага давялося мяняць рэчышча ручая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках