21 верасня 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Буда-Кашалёве мужчына пайшоў з нажом на нарад МУС

13
У Буда-Кашалёве мужчына пайшоў з нажом на нарад МУС

Міліцыянт стрэліў у нагу з табельнага пісталета.

У Буда-Кашалёва супрацоўніку Дэпартамента аховы давялося ўжыць табельную зброю для затрымання 62-гадовага мужчыны, які кідаўся з нажом на навакольных, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Інцыдэнт здарыўся блізу 16.40 26 чэрвеня. У міліцыю паступіла паведамленне, што ля дзіцячай музычнай школы на вуліцы Чырвонаармейскай неадэкватны чалавек з нажом кідаецца на прахожых.

«Нарад раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС цягам дзвюх хвілінаў прыбыў на месца. З улікам рэальнай пагрозы жыццю людзей, у мэтах іх бяспекі супрацоўнікі аператыўна абмежавалі рух, забяспечылі знаходжанне відавочцаў на адлегласці ад зламысніка», – паведамілі ў МУС.

Ва ўстанове падкрэслілі, што «неаднаразовыя патрабаванні кінуць зброю на зямлю агрэсіўна настроены мужчына праігнараваў» і накіраваўся ў бок супрацоўнікаў Дэпартамента аховы.

«Пасля гэтага быў зроблены папераджальны стрэл у паветра, потым – па нагах нападніка. Да прыезду медыкаў 62-гадоваму мясцоваму жыхару экіпаж аховы прапанаваў першую дапамогу. З раненнем у правую нагу фігурант дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. У цяперашні час даецца прававая ацэнка здарэння»,– расказалі ў МУС.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках