21 верасня 2024, Субота, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ 70 чалавек пацярпелі пры сходзе цягніка з рэек

9
У РФ 70 чалавек пацярпелі пры сходзе цягніка з рэек

На месца аварыі накіруюць тры гелікаптэры.

Колькасць пацярпелых пры сходзе цягніка з рэек у Комі складае блізу 70 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы. Такі самы лік прыводзіць тэлеграм-канал Mash.

Крыніца «Інтэрфакса» паведаміла пра 50 пацярпелых. «У асноўным у пацярпелых дыягнастуюцца пераломы, удары, парэзы і чэрапна-мазгавыя траўмы», – сказаў суразмоўца агенцтва.

Улады і РЧ пакуль не называлі колькасць пацярпелых. У РЧ паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, ніхто не загінуў.

У Міністэрстве аховы здароўя Комі ТАСС паведамілі, што на месца аварыі накіруюць тры гелікаптэры з медыцынскімі супрацоўнікамі, адзін з бартоў ужо вылецеў. Лекары хуткай не могуць дабрацца да месца надзвычайнага здарэння, бо ў гэтым раёне няма дарогі.

Аварыя на перагоне Інта-1 – Вугальны адбылася вечарам 26 чэрвеня. З рэек сышлі дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка № 511 Варкута – Наварасійск. Усяго ў цягніку знаходзіліся 232 пасажыры. Да месца надзвычайнага здарэння накіравалі два аднаўленчыя цягнікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках