21 верасня 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская сустрэлася з Барэлем

21
Ціханоўская сустрэлася з Барэлем

Яна заклікала галоўнага дыпламата ЕЗ павялічыць ціск на рэжым Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Брусэлі з вярхоўным прадстаўніком знешняй палітыкі Жазэпам Барэлем. Сустрэча праходзіла ў рамках працы кансультацыйнай групы ЕЗ – Беларусь.

Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, падчас сустрэчы яна заклікала прадаўжаць выдачу шэнгенскіх візаў, дапамагчы з развязаннем праблемаў легалізацыі беларусаў у іншых краінах, трымаць межы адкрытымі для грамадзянаў Беларусі, пры гэтым не змяншаючы, а павялічваючы ціск на рэжым і ягоных памагатых.

Бакі абмеркавалі таксама прадаўжэнне і павелічэнне падтрымкі для грамадзянскай супольнасці, змушэнне рэжыму да адказнасці, развіццё працы кансультацыйнай групы, супрацоўніцтва ў кірунку супрацьдзеяння прапагандзе, а таксама прасоўванне еўрапейскага выбару сярод беларусаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках