21 верасня 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой Расеі атрымаў 11 гадоў калоніі за забойства

14
Герой Расеі атрымаў 11 гадоў калоніі за забойства
ІРЭК МАГАСУМАЎ

Падпалкоўнік Магасумаў забіў дзяўчыну ў Луганску падчас святкавання ў гонар атрымання звання.

Ваенны «суд» «Луганскай народнай рэспублікі» асудзіў да 11 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму замкамандзіра 74-й асобнай мотастралковай брыгады Мінабароны і Героя Расеі Ірэка Магасумава, паведаміў ягоны адвакат Канстанцін Ялфімаў «Коммерсанту».

Магасумава прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб забойстве (ч. 1 арт. 105 КК) і хуліганстве (арт. 213 КК). Афіцэра пазбавілі звання Героя Расеі, але захавалі званне падпалкоўніка. Абвінавачанне патрабавала пазбавіць яго ўсіх званняў і прыгаварыць да дзесяці гадоў паводле абвінавачання ў забойстве і яшчэ трох – паводле абвінавачання ў хуліганстве.

Званне Героя Расеі Магасумаў атрымаў ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна 2 жніўня летась. Забойства, за якое асудзілі афіцэра, адбылося 11 жніўня таго ж года ў Луганску. Паводле версіі следства, Магасумаў адзначаў атрыманне звання разам з капітанамі Паўлам Яскевічам і Артурам Пузанкевічам.

Пазней да іх далучыліся дзве дзяўчыны, адна з якіх папрасіла даць ёй пастраляць з пісталета. Яна двойчы стрэліла ў скверы каля ўстановы, трэці стрэл прыйшоўся ёй у грудзі. Дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн пісаў, што Магасумаў знаходзіцца ў СІЗА са жніўня 2023-га.

Тэлеграм-канал Mash у верасні летась пісаў, што, паводле версіі следства, Магасумаў у стане алкагольнага ап'янення стрэліў у дзяўчыну. Пры гэтым яўку з пакаяннем паводле справы аб забойстве напісаў Яскевіч, але пазней адмовіўся ад паказанняў. Паводле версіі абароны Магасумава, Яскевіч, прыбіраючы зброю, выпадкова спусціў курок і патрапіў у дзяўчыну. СК прызначыў у справе 12 экспертызаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках