Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне раптоўна сканаў
20- 26.06.2024, 16:38
- 17,280
МЗС маўчыць.
Telegram-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» стала вядома пра раптоўную смерць былога амбасадара Рэспублікі Беларусь у ФРГ Дзяніса Сідарэнкі. Сёння павінна прайсці яго пахаванне ў Менску. Інфармацыю пацвярджае і выданне «Позiрк».
Аднак ніякай інфармацыі пра гэта на афіцыйных старонках МЗС РБ няма, што наводзіць на самыя розныя падазрэнні.
Дзяніс Сідарэнка - выпускнік факультэта міжнародных дачыненняў БДУ, з 2016 года - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 2024 быў адкліканы, а ў сакавіку таго ж года - вызвалены ад пасады.
Новых прызначэнняў Сідарэнка так і не атрымаў.