29 верасня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта класічны прыклад анты-Мідаса»

2
«Гэта класічны прыклад анты-Мідаса»
БАРЫСЛАЎ БЯРЭЗА

Пуціна чакае расчараванне.

Украіна афіцыйна пачала перамовы аб уступленні ў ЕЗ, што яшчэ некалькі гадоў таму было цяжка ўявіць. Украінскае грамадства зараз рэкордна праеўрапейскае і выступае за ўступленне ў NATO.

Як гэтыя трансфармацыі ў свядомасці сталі магчымымі? Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітычным дзеячам, экс-дэпутатам Вярхоўнай Рады Барыславам Бярэзай:

- Ведаеце, я б не перабольшваў, што гэта было немагчыма ўявіць некалькі гадоў таму. У 2019-м годзе ўкраінскі парламент прагаласаваў за тое, каб у Канстытуцыю быў унесены вектар на еўраінтэграцыю і NATO. Ужо тады больш за палову ўкраінцаў хацелі быць сябрамі Альянсу, а больш за дзьве траціны хацелі быць сябрамі Еўразвязу.

Змяненні адбыліся кардынальныя, але рэальнасцю гэта стала ў апошні час. Праз вайну нам зрабілі, скажам так, пэўныя прэферэнцыі ў патрабаваннях. Але гэта прэферэнцыі толькі на пачатковым этапе, далей нас чакаюць цяжкія перамовы з кожнай з краін, атрыманне згоды на прыняцце ў чальцы і працэс, які некаторыя краіны дагэтуль не могуць прайсці, напрыклад, краіны былой Югаславіі. Але там свае прычыны.

У нас усё яшчэ наперадзе, і я спадзяюся, што дастаткова хутка, як Эстонія гадоў за сем, мы зможам стаць сябрамі Еўразвяза. Вельмі б хацелася гэтага, але я дакладна разумею, што падчас вайны гэта не адбудзецца.

- Усё, за што бярэцца Пуцін, мае зваротны эфект. Апошнія прыклады: паездка ў КНДР - Паўднёвая Карэя збіраецца даць зброю Кіеву, В'етнам - на наступны дзень Ханой заяўляе аб стратэгічным саюзе з ЗША. Спроба пазбавіць Украіну еўрапейскай будучыні - максімальны разварот ўкраінскага народа на Захад. Нешта не вяжацца з вобразам вялікага стратэга, якім Пуціна спрабуюць прадставіць у РФ.

- Жывёлам, якія засяляюць Расею, абыякава, што і дзе адбываецца. Ім сказалі, што «Пуцін вялікі», значыць, для іх ён «вялікі». Для іх Пуцін з'яўляецца фактычна намеснікам Бога і прадстаўніком найвышэйшай сілы на Зямлі. Ні больш, ні менш.

У той жа час ва Украіне вельмі выразна бачаць, што менавіта Пуцін прыклаў нямала намаганняў, каб украінцы ўсвядомілі каштоўнасць сваёй дзяржавы і сталі паўнавартаснымі грамадзянамі сваёй краіны. А развітаўшыся з «саўком», украінцы яшчэ больш актыўна прагрэсуюць у кірунку паўнавартасных грамадзян самастойнай незалежнай дзяржавы.

Яшчэ нядаўна Харкаў і Адэса былі дастаткова русафільскімі гарадамі. А на сёння, напэўна, цяжка ўявіць, хто б ненавідзеў Расею больш, чым Адэса і Харкаў. У гэтых гарадах практычна нячутна расейскай гаворкі менавіта з той прычыны, што многія проста прынцыпова пераходзяць на ўкраінскую, гэта антаганізм да насаджэння расейскай мовы Пуціным. Ён шмат зрабіў, каб Украіна перайшла на ўкраінскую мову ў большасці сваёй.

Акрамя таго, украінцы сталі шанаваць сваю краіну значна больш. Яшчэ нядаўна многія пагаджаліся, што расейцы і ўкраінцы — адзін народ, бо ім пра гэта расказвалі з экранаў расейскіх каналаў. Дзякуючы Пуціну большасць людзей ва Украіне перастала глядзець расейскую тэлевізію, а думка аб тым, што «мы ж браты», выклікае толькі смех і раздражненне, нічога іншага.

Таму Пуцін з'яўляецца класічным прыкладам такога анты-Мідаса. Калі Мідас дакранаўся да кожнай рэчы, а яна ператваралася ў золата, то Пуцін дакранаецца да ўсякай рэчы — яна ператвараецца ў дзя*мо.

- На што ў гэтай усёй сітуацыі спадзяецца Пуцін? Еўрапейская будучыня Украіны ўжо вызначаная. Чаго ён будзе зараз дабівацца? Нейкай замарозкі вайны? Ці будзе спроба раскалоць Захад? Чаго чакаць?

- Пуцін будзе рабіць усё адначасова. Ён сапраўды будзе спрабаваць раскалоць Захад праз сваіх агентаў уплыву, праз тыя партыі, якія ён фінансуе, палітыкаў, якія гатовыя з ім супрацоўнічаць. Пуцін будзе спрабаваць аслабіць падтрымку Украіны, паспрабуе падняць зноў еўрапесімістычныя настроі і будзе прасоўваць мэсэдж аб тым, што Украіна фактычна перашкаджае Еўропе, што яна не патрэбна Еўропе і прасцей вярнуць усё як было, маўляў, украінцы ўвогуле павінны быць з Расеяй.

Пуцін будзе прасоўваць усе тыя паведамленні, якія мы ўжо чулі раней, нічога новага не будзе. Ён будзе спрабаваць знішчыць інфраструктуру ва Украіне, ён будзе спрабаваць атакаваць усе цэнтры энэргагенерацыі, цеплагенерацыі, гідрагенерацыі. Для чаго? Каб стварыць украінцам максімальны дыскамфорт. Таму тут нічога новага.

Але гэтак жа Пуцін будзе сутыкацца з расчараваннем ад неатрымання жаданага ім выніку, бо, скажам так, Еўропа нас не кіне, гэта мы ўжо бачым. Нашы партнёры не жадаюць, нават пры змене ўлады, каб перамаглі расейскія наратывы, яны ўсвядомілі небяспеку Расеі. А вось украінцы не адмовяцца ад еўраінтэграцыі, што б Пуцін ні рабіў. Таму Украіна для яго страчаная.

Больш за тое, нянавісць украінцаў да Расеі і расейцаў будзе культывавацца і далей, чым больш Пуцін будзе скідаць на Украіну бомбаў і ракет.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках