У Беларусі баяцца паказваць гульні зборнай Украіны
9- 26.06.2024, 12:04
- 6,320
Сёння ўкраінскія футбалісты будуць змагацца за выхад у плей-оф Еўра.
Завяршаецца групавы этап на чэмпіянаце Еўропы ў футболе. Адбудуцца чатыры матчы. Аднак беларускім гледачам пакажуць толькі тры з іх.
Па-за эфірнай сеткай СТВ і «РТР-Беларусь» засталася гульня з добрай шыльдай: Украіна – Бэльгія. Зрэшты, як і раней.
У групе Е наогул заблытаная сітуацыя: ва ўсіх каманд – Румыніі, Бэльгіі, Славакіі і Украіны – па тры балы перад апошнім турам.
Паводле правілаў, матчы Славакія – Румынія і Украіна – Бэльгія пройдуць адначасова – а 19.00 па Менску.