21 верасня 2024, Субота, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штабе Трампа раскрылі яго план па завяршэнні вайны ва Украіне

10
У штабе Трампа раскрылі яго план па завяршэнні вайны ва Украіне
Дональд Трамп

Гэта будзе прыярытэтам.

Калі Дональд Трамп будзе пераабраны прэзідэнтам ЗША, яго прыярытэтам будзе найхутчэйшае заканчэнне вайны паміж Расеяй і Украінай, аднак пры гэтым еўрапейскія краіны павінны рабіць большы ўклад у падтрымку бяспекі, заявілі ў выбарчым штабе Трампа на запыт «Голасу Амерыкі».

«Прэзідэнт Трамп неаднаразова заяўляў, што галоўным прыярытэтам яго другога тэрміну будзе як мага хутчэй дамовіцца аб спыненні расейска-ўкраінскай вайны. Прэзідэнт Трамп уважае, што еўрапейскія краіны павінны плаціць вялікую долю выдаткаў, звязаных з канфліктам, бо ЗША заплацілі значна больш, што несправядліва ў дачыненні да нашых падаткаплацельшчыкаў», – гаворыцца ў пісьмовым адказе ад імя дырэктара ў камунікацыях выбарчага штаба Трампа Стывена Чэнга.

Акрамя таго, адзначаецца, што Трамп «зробіць усё неабходнае, каб аднавіць мір і аднавіць амерыканскую сілу і стрымліванне на сусветнай арэне»:

«Ён адзіны чалавек, які можа гэта зрабіць. Вайна паміж Расеяй і Украінай ніколі б не адбылася, калі б Дональд Трамп быў прэзідэнтам. Так сумна».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках