На якія пнеўманіі хварэюць гэтым летам у Беларусі
- 26.06.2024, 9:53
- 3,566
Міністэрства аховы здароўя паспрабавала апраўдацца.
Больш за палову пнеўманій у Беларусі зараз выкліканы мікаплазмамі. Акрамя гэтага, медыкі фіксуюць запаленне лёгкіх праз спалучэнне мікаплазмаў, рына, – бакавірусаў, метапнеўмавірусаў і адэнавірусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Як правіла, захворванне працякае ў лягчэйшай форме, гэта пнеўманія сярэдняй ступені цяжкасці. Пры ёй не патрэбная інтэнсіўная тэрапія, а таксама штучная вентыляцыя лёгкіх.
Захворванне перадаецца паветрана-кропельным шляхам.
Намеснік міністра – галоўная санітарная лекарка Беларусі Святлана Нячай расказала, што мікаплазменную пнеўманію часцей за ўсё выяўляюць у дзяцей, старэйшых за пяць гадоў і падлеткаў.
Пры гэтым на мінулым тыдні быў уздым у Гомельскай і Віцебскай абласцях, зараз нібыта – зніжэнне.
Раней паведамлялася, што ў двух беларускіх гарадах бальніцы перапоўнены пацыентамі з пнеўманіяй.