29 верасня 2024, Нядзеля, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы высокі будынак Менска дасягнуў 42-га паверха.

7
Самы высокі будынак Менска дасягнуў 42-га паверха.

Раней самым высокім лічыўся ЖК «Лазурыт».

Галоўны хмарачос Менска, што ў раёне «Менск-Мір», «узяў» усе свае 42 узроўні. З 40 да 42 паверхаў будынак «скокнуў» за паўтара месяца. Цяпер бетонны «контур» закрыты, пачаліся больш прыемныя воку гараджаніна працы, а менавіта – мантажом фасада, піша Onliner.by.

Як расказала ў эфіры тэлеканалу АНТ дырэктарка кампаніі «Дана Астра» Святлана Шчотка, на ўсіх будынках МФЦ (а гэта пяць стройных «слупкоў») упершыню ў краіне будзе выкарыстана модульная сістэма фасадаў. «Гэта будзе панарамнае танаванае шкленне, якое надасць новае аблічча кварталу», – адзначыла спецыялістка.

Работы на МФЦ ідуць кругласутачна, завяршыць праект забудоўшчык разлічвае ў 2027 годзе. «Свечкі» побач будуць адведзены пад бізнэс-апартаменты. А вось хмарачос будзе складацца з офісных памяшканняў, фітнес-цэнтра, рэстарану. На самым версе размесціцца аглядная пляцоўка (яна сапраўды стане месцам прыцягнення).

Цяпер прадстаўнікі забудоўшчыка заканчваюць распрацоўваць канцэпцыю МФЦ, затым яны прэзентуюць яе свайму кіраўніцтву і далей будуць абараняць перад усімі профільнымі міністэрствамі. Абяцаюць у першую чаргу стварыць асаблівыя прававыя ўмовы для бізнэсу.

Самым высокім будынкам Менска лічыўся ЖК «Лазурыт», што на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай. Яго вышыня – 138,6 м разам са шпілем. Дзве цэнтральныя секцыі маюць 37 паверхаў.

ЖК «Парус», што на вуліцы Фрунзенскай, мае 34 паверхі, вышыня складае 133 м з улікам тэхнічных надбудоў на даху і шпіля. Вышыня ўзроўню даху – 114 м.

Трэцяе месца было ў бізнэс-цэнтра «Роял Плаза» каля станцыі метро «Няміга». Ён пабудаваны ў 2014 г. Тут 33 паверхі, а вышыня будынку складае 130 м са шпілем. Затое дах – на 116 м, так што, калі вымяраць па ім, то «Роял Плаза» абыходзіць «Парус».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках