29 верасня 2024, Нядзеля, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку выпадкова абезгаловілі мафіёзі

16
У Нью-Ёрку выпадкова абезгаловілі мафіёзі

Яго збіла машына мэрыі, калі ён пераходзіў дарогу.

Былы чалец мафіі Тоні Чызкейк загінуў у Нью-Ёрку – ён апынуўся абезгалоўлены на пешаходным пераходзе. Выпадковым «катам» 86-гадовага Энтані Канільяра стаў кіроўца грузавіка, які наехаў на яго, ён належыць дэпартаменту транспарту горада.

Як высветліў New York Post у крыніцаў у праваахоўных органах, Канільяра знаходзіўся ў мафіёзнай сям'і Джэнавэзэ і ў свой час займаўся для іх ліхвярствам. Яго некалькі разоў судзілі, і як мінімум год ён быў за кратамі паводле справы аб рэкеце ў 2005-м.

Як дадаў знаёмы юрыст мужчыны, ён атрымаў мянушку Чызкейк і іншыя звязаныя з дэсертамі імёны за свой бізнэс – Канільяра валодаў пякарняй, а таксама гандляваў цукеркамі і італьянскім марозівам джэлата ў раёне Маленькая Італія на Манхэтэне.

«Ён правёў жыццё, азіраючыся, але забыўся паглядзець па баках, калі пераходзіў дарогу», – змрочна пажартавала крыніца ў сілавых структурах.

Кіроўца грузавіка быў шакаваны тым, што адбылося, адзначае газета. Пажылы мужчына апынуўся на пераходзе, калі гарэла чырвонае святло, і ягоная галава пасля сутыкнення адляцела на некалькі ярдаў (метраў). Ніякіх абвінавачанняў кіроўцу пакуль не было абвешчана. Мясцовыя жыхары адзначылі, што трагедыя адбылася на небяспечным павароце, дзе святлафор хутка пераключаецца з зялёнага на чырвоны для пешаходаў.

У гонар мужчыны на месцы ягонай гібелі з'явіўся мемарыял – многія суседзі не ведалі пра крымінальнае мінулае Канільяра, і для іх ён быў клапатлівым бацькам дваіх дзяцей. Адзін з суседзяў заявіў газеце, што пра мафіёзі «ўсе сумуюць». Канільяра жыў адзін на Дальгрэн-плэйс у Брукліне, побач з якой і загінуў.

Джэнавэзэ называюць найстарэйшай і найбуйнейшай з «пяці сем'яў» – самых уплывовых амерыкана-італьянскіх злачынных кланаў Нью-Ёрка. Яна функцыянуе да гэтага часу, і пракуратура Нью-Ёрка паведамляла пра пераслед яе чальцоў за рэкет і нелегальны гульнявы бізнэс у апошнія гады.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках