29 верасня 2024, Нядзеля, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гледачам забаранілі праносіць лукашысцкія сцягі на матчы Уімблдонскага турніру

11
Гледачам забаранілі праносіць лукашысцкія сцягі на матчы Уімблдонскага турніру

Забарона датычыцца і сцягоў РФ.

Дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі Беларусі разам з расейскімі забаранілі праносіць на Уімблдонскі тэнісны турнір, паведамілі арганізатары спаборніцтваў.

«Сцягі Расеі і Беларусі забаронена праносіць на турнір. Гасцям, якія паспрабуюць пранесці сцягі, дадуць магчымасць пакінуць іх у камеры захоўвання або здаць каля брамы», – паведамілі арганізатары.

Уімблдон – другі ў сезоне турнір Вялікага шлема, які праходзіць на травяных кортах у прыгарадзе Лондана з 1 да 14 ліпеня. З 2023 года беларускія і расейскія тэнісісты маюць права выступаць на ім толькі пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, а ў 2022-м іх увогуле на яго не дапусцілі.

Сёлета Беларусь на Уімблдоне будуць прадстаўляць Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Ірына Шымановіч, Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка. Прызавы фонд спаборніцтваў складзе рэкордныя 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках