29 верасня 2024, Нядзеля, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічы прыляцелі адзінаццаць расейскіх знішчальнікаў

28
У Баранавічы прыляцелі адзінаццаць расейскіх знішчальнікаў

Навошта?

Паводле інфармацыі праекту маніторынгу ваеннай актыўнасці «Беларускі Гаюн», 25 чэрвеня (у 18.10 і 18.45) з аэрадрома Кубінка (Расея) на аэрадром Баранавічы прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 ПКС РФ.

Паведамляецца, што самалёты ўваходзяць у склад пілатажных групаў ПКС РФ «Віцязі» (Су-35) і «Стрыжы» (МіГ-29). Яны 3 ліпеня будуць удзельнічаць у вайсковым парадзе.

Актуальны стан авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у Беларусі выглядае наступным чынам:

аэрадром Ліда – адзін штурмавік Су-25;

аэрадром Баранавічы – 15 знішчальнікаў (пяць МіГ-29, шэсць Су-35 і чатыры Су-30СМ);

аэрадром Мачулішчы – 11 гелікаптэраў (пяць Мі-28, пяць Ка-52 і адзін Мі-26).

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках