29 верасня 2024, Нядзеля, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў Менску жыць добра, але дорага

4
Дзе ў Менску жыць добра, але дорага

Складзены рэйтынг самых дарагіх вуліцаў.

Жыллё ў сталіцы заўсёды было крыху даражэйшае, чым у рэгіёнах, але і ў самім Менску ёсць раёны, дзе цэннік на кватэры адчувальна вышэйшы, чым у іншых месцах.

Рэйтынг самых дарагіх вуліцаў горада склаў Realt.

Першае месца: завулак Вяснінка

Тут размешчаныя апартаменты Helen & Valery Plaza, у якіх за сучасную планіроўку і від на вадасховішча Дразды просяць $ 6600 за «квадрат».

Такім чынам, панарамны пэнтхаус абыдзецца на вялікія $1,75 млн.

А зусім побач – комплекс D3 з вакантным пэнтхаусам за $1,4 млн.

Усё, што прадаецца ў завулку, без аздаблення, так што пакупнікам яшчэ трэба будзе ўкласціся ў рамонт.

Другое месца: вуліца Кісялёва

Раён плошчы Перамогі абавязаны другім месцам ужо пабудаваным дамам у квартале Depo.

Кошты гатовых кватэраў з інтэр'ерам на «другасным рынку» даходзяць да $6500 за «квадрат», а ў продажы можна знайсці пэнтхаус за $1,25 млн.

Бліжэй да Асмалоўкі трэнд задае жылы комплекс «Поры года», дзе за 4-пакаёвую кватэру просяць амаль $555 тыс.

Трэцяе месца: вуліца Старажоўская

Фаварытам застаецца даволі вядомы «дом Чыжа». Некаторыя кватэры каштуюць блізу $1 млн, а квадратны метр – $4100.

Больш сціплыя апетыты ва ўладальнікаў суседняй «Панарамы»: рэдкія кватэры ацэненыя больш чым у $300 тыс.

Чацвёртае месца: вуліца Няміга

Высокія кошты адзначаюцца на кватэры ў дамах каля плошчы Багушэвіча.

У жылым комплексе «Маэстра» за 5-пакаёвую кватэру просяць $890 тыс., а «квадрат» дасягае $4000.

Дарагія кватэры можна сустрэць і ў знакамітым доме Мусінскага.

Пятае месца: вуліца Ратамская

Тут знаходзіцца забудова «Алімпік Парк».

Кошты кватэраў з дызайнерскім рамонтам могуць даходзіць да $480 тыс.

За «квадрат» тут звычайна просяць ад $3000, але сустракаюцца варыянты і таннейшыя.

Якія раёны Менска даражэюць

У рэйтынг самых дарагіх таксама ўвайшлі вуліцы Захарава і Камуністычная ля плошчы Перамогі, вуліцы Карла Маркса, Мсціслаўца і Парніковая за Нацыянальнай бібліятэкай.

«Для самай дарагой вуліцы павінна скласціся некалькі чыннікаў: удалае размяшчэнне ў гістарычным цэнтры або побач з вадаёмам, наяўнасць новых жылых комплексаў і адсутнасць прамысловых вытворчасцяў побач», – растлумачылі ў Realt.

Паводле звестак партала, у цэнтры горада прэстыжнымі застаюцца Няміга і вуліцы каля плошчы Перамогі, а ў мікрараёнах – Дразды, Лебядзіны і забудова за Нацыянальнай бібліятэкай.

«У той самы час Вялікую Сляпянку, якая некалі ўважалася за статусны квартал, цяпер ужо складана назваць фаварыткай. Арыенцірам выступаюць вуліцы, дзе за апошнія гады пабудаваныя новыя дамы з сучаснымі планіроўкамі», – расказалі спецыялісты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках