29 верасня 2024, Нядзеля, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Ізраілі абавязаў набіраць ультраартадоксаў у войска

Суд у Ізраілі абавязаў набіраць ультраартадоксаў у войска

Навучэнцаў ешываў не набіралі на тэрміновую службу з 1949 года.

Вярхоўны суд Ізраіля аднагалоснай пастановай абавязаў урад набіраць у войска ультраартадаксальных юдэяў на агульных падставах, у адпаведнасці з апошнім варыянтам закона аб вайсковай службе ад 1986 года.

У судовым вердыкце гаворыцца, што няма ніякіх падставаў для таго, каб рабіць адрозненні паміж вучнямі рэлігійных навучальных установаў (ешываў) і іншымі ізраільцянамі, якія маюць быць мабілізаваныя на тэрміновую службу.

Акрамя таго, будзе спыненае фінансаванне навучальных установаў, дзе вучацца тыя, хто не атрымаў вызваленне ад службы.

Закон, які гарантаваў адтэрміноўку студэнтам ешываў, быў прыняты ў 1949 годзе. Тады колькасць артадаксальных навучэнцаў, якія не маюць быць мабілізаваныя, складала блізу 400 чалавек. На канец 2023 года іх колькасць дасягнула 63 тысячаў.

У 2017 годзе Вярхоўны суд скасаваў закон, які дазваляе не набіраць у войска ультраардадоксаў, але ўрад Біньяміна Нетаньяху рэгулярна падаўжаў адтэрміноўкі з дапамогай спецыяльных указаў. Пасля сённяшняй пастановы Вярхоўнага суда гэта нельга будзе рабіць.

Прадстаўнікі рэлігійных партый раскрытыкавалі пастанову, зазначыўшы, што суддзі не разумеюць значнасць вывучэння Торы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках