29 верасня 2024, Нядзеля, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкампутар назваў новых фаварытаў Еўра

5
Суперкампутар назваў новых фаварытаў Еўра

Францыя страціла першае месца ў рэйтынгу галоўных фаварытаў.

Суперкампутар статыстычнай кампаніі Opta назваў Нямеччыну фаварытам чэмпіянату Еўропы.

Згодна з ацэнкай суперкамп'ютара, які правёў 10 тысяч сімуляцый турніру, імавернасць перамогі гаспадароў турніру ацэньваецца на 18,34 адсотка. Раней па шансах на чэмпіёнства (14,5%) Нямеччыну ставілі на трэцяе месца.

Нямеччына закончыла групавы этап на першым месцы з дзвюма перамогамі і адным нічыйным вынікам, а таксама розніцай забітых і прапушчаных 8-2.

Францыя згодна імавернасці перамогі на Еўра (18,21%) апусцілася з першага на другое месца, Англія (17,22%) - з другога на трэцяе.

За месяц да старту турніру Opta называў галоўным фаварытам Англію (19,9%), за дзень да старту - Францыю (18,4%). Нямеччына ж заўсёды ішла трэцяй - 12,4-14,5%.

Англію і Францыю пасля першых двух матчаў на Еўра шмат крытыкавалі за невыразную гульню.

Францыя ў двух матчах забіла адзін мяч, набраўшы чатыры балы. Да таго ж лідар каманды і галоўны фаварыт на прыз найлепшага гульца турніру Кіліян Мбапе атрымаў пералом носа, з-за чаго прапусціў гульню другога тура з Нідэрландамі (0:0).

Галоўны трэнер каманды Францыі Дзідзье Дэшам на крытыку на адрас каманды адрэагаваў нервова. Усім незадаволеным ён параіў "пераключацца на іншы канал".

Англія забіла два галы, таксама набраўшы чатыры балы. Галоўны трэнер ангельцаў Гарэт Саўтгейт адзначыў, што не зважае на выпады ў свой адрас. "Калі мы будзем прыслухоўвацца да вонкавай крытыкі, гэта наўрад ці дапаможа нам стаць лепшымі", – заявіў галоўны трэнер каманды Англіі.

Імавернасць чэмпіёнства Гішпаніі Opta зараз ацэньвае на 13,6%. Каманда закончыла групавы этап са 100-адсоткавым вынікам і не прапусціла ніводнага мяча. Калі Гішпанія і Нямеччына пройдуць сваіх супраціўнікаў па першым раўндзе плей-оф, то могуць сустрэцца ў чвэрцьфінале.

Шанцы Партугаліі, якая датэрмінова заняла першае месца ў сваёй групе пасля дзвюх перамог, перамагчы сам турнір ацэньваюцца на 11,45%. З адзнакі Opta, імавернасць перамогі на Еўра астатніх каманд не перавышае 7%.

Францыя таксама страціла першае месца ў рэйтынгу галоўных фаварытаў паводле версіі суперкампутара статыстычнай кампаніі Gracenote (Nielsen), апусціўшыся на другі радок (імавернасць перамогі 13,7%). Гішпанія паднялася з трэцяга на першае месца. Яе шанцы павялічыліся з 10,8 да 14,7 адсотка. Нямеччына апусцілася з другой на трэці радок - 13,1%. У топ-5 таксама ўваходзяць Нідэрланды (11%) і Партугалія (10,3%). Англію паводле шанцаў на перамогу ставяць на шосты - 7,7%.

Групавы этап закончыцца 26 чэрвеня. Фінал чэмпіянату Еўропы пройдзе 14 ліпеня ў Бэрліне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках