29 верасня 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна афіцыйна пачала перамовы аб уступленні ў ЕЗ

19
Украіна афіцыйна пачала перамовы аб уступленні ў ЕЗ

Гэта гістарычны момант для Украіны і Еўропы.

Сёння, 25 чэрвеня, афіцыйна стартавалі перамовы аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі звяз. Гэта адбылося на Першай міжурадавай канферэнцыі ў Люксембургу, паведамляе РБК-Украіна.

Таксама сёння пачнуцца перамовы аб сяброўстве Малдовы.

Падчас міжурадавай канферэнцыі прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль нагадаў, што больш за два гады таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку Украіны на ўступленне ў ЕЗ. Потым Еўрапейскі Звяз пацвердзіў статус кандыдата Украіны на ўступленне ў блок.

- Сёння мы афіцыйна пачынаем перамовы аб уступленні Украіны ў ЕЗ. Гэта гістарычны дзень, гістарычны момант для Украіны і для Еўропы. Для ўкраінскай нацыі, - адзначыў кіраўнік украінскага ўрада.

Са слоў Шмыгаля, тысячы ўкраінцаў аддалі свае жыцці за незалежную і еўрапейскую Украіну. Дзякуючы ім уступленне Украіны ў ЕЗ магчымае.

- Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб гэтага дасягнуць. Мы разумеем, што наперадзе шмат працы. Мы гатовы да гэтага, мы прадэманстравалі, што можам рухацца хутка і дасягаць немагчымага, - дадаў прэм'ер.

Што далей?

Заўважым, што сам пачатак перамоў яшчэ не роўны хуткаму ўступленню ў ЕЗ. Бо, як заяўляў, кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль, Украіна можа стаць сябрам блока да 2030 года, "калі абедзве стораны выканаюць дамашнія заданні". Паколькі не толькі Кіеву трэба адпавядаць усім крытэрам сяброўства, але і Еўразвяз са свайго боку павінен быць гатовы прыняць новага сябра.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба тлумачыў, што пасля заканчэння перамоў Украіна будзе на адлегласці трох крокаў ад сяброўства. Паводле ягоных слоў, гэтымі крокамі будуць:

- выснова Еўрапейскай камісіі аб паспяховым заканчэнні перамоў і дасягненні Украінай адпаведнасці крытэрам уступлення;

- пастанова аб падпісанні Пагаднення аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі звяз;

- ратыфікацыя пагаднення парламентамі дзяржаў-чальцоў ЕЗ і набыццё Украінай паўнапраўнага сяброўства ў Еўразвязе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках