29 верасня 2024, Нядзеля, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну прыбылі першыя набоі ў рамках чэшскай ініцыятывы

Ва Украіну прыбылі першыя набоі ў рамках чэшскай ініцыятывы

Боепрыпасы былі закупленыя за межамі ЕЗ.

Першыя боепрыпасы, закупленыя за межамі Еўропы ў рамках чэшскай ініцыятывы, прыбылі ва Украіну

Як піша BILD, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла.

«Мы робім тое, што неабходна», - падкрэсліў ён.

Чэхія ўзначальвае міжнародную кампанію па зборы сродкаў для закупаў боепрыпасаў для ўкраінскага войска. Са слоў чэшскага прадстаўніка ў пытаннях аднаўлення Украіны Томаша Капецні, да канца траўня было атрымана блізу 1,7 млрд еўра на першы закуп 500000 артылерыйскіх боепрыпасаў.

У зборы сродкаў удзельнічалі Нямеччына, Канада, Данія, Нідэрланды і Партугалія, заявіў Капецні. Раней ён паведамляў, што мільёны боепрыпасаў могуць быць закупленыя для Украіны за межамі Еўропы - калі хаўруснікі змогуць сабраць грошы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках