29 верасня 2024, Нядзеля, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКС выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава

60
МКС выдаў ордэры на арышт Шайгу і Герасімава

Яшчэ двух вайсковых злачынцаў чакае Гаага.

Другая Палата папярэдняй вытворчасці Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордэры на арышт былога міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і начальніка Генштаба РФ Валерыя Герасімава.

Як гаворыцца ў заяве суда, ордэры выдадзеныя па меркаваных міжнародных злачынствах, учыненых ва Украіне як мінімум з 10 кастрычніка 2022 года да, прынамсі, 9 сакавіка 2023 года.

Паводле версіі суда, Шайгу і Герасімаў нясуць адказнасць за некалькі вайсковых злачынстваў: нанясенні ўдараў па цывільных аб'ектах, прычыненне празмернай выпадковай шкоды цывільнаму насельніцтву, аддача загаду аб учыненні злачынстваў і няздольнасць ажыццяўляць належны кантроль над сіламі, якія знаходзяцца пад іх камандаваннем.

Як паведамляў сайт Charter97.org, МКС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай 17 сакавіка 2023 года. Суд пастанавіў, што яны нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконнай дэпартацыяй насельніцтва (дзяцей).

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках