Ультраправы кандыдат у прэм'еры Францыі жорстка выказаўся пра Расею
11- 25.06.2024, 12:44
- 6,898
І заявіў аб гатоўнасці падтрымліваць Украіну.
Лідар французскіх ультраправых Жардан Бардэла запэўніў, што гатовы супрацьстаяць Расеі, калі ён стане прэм'ер-міністрам пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца 30 чэрвеня і 7 ліпеня.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Нягледзячы на абвінавачанні з боку прэзідэнта Эмануэля Макрона ў тым, што «Нацыянальнае аб'яднанне» няздольнае абараняць Францыю праз залежнасць ад Масквы, Бардэла заявіў, што РФ уяўляе пагрозу.
«Я разглядаю Расею як шматмерную пагрозу як для Францыі, так і для Еўропы» - сказаў палітык.
З яго слоў, сёння РФ кідае выклік французскім інтарэсам і робіць гэта месяцамі і гадамі ў «нашай гістарычнай сферы ўплыву» ў Афрыцы, у Чорным моры і на заморскіх тэрыторыях краіны.
«Я буду надзвычай пільным да ўсіх спроб умяшання з боку Расеі, а таксама з боку ўсіх іншых дзяржаў або сіл у свеце», – адзначыў Бардэла.
Ён таксама пацвердзіў, што не мае намеру ставіць пад сумнеў абавязацельствы, узятыя Францыяй на міжнароднай арэне, зрэшты, наконт Украіны, у той жа час паўтарыў, што ў гэтым пытанні існуе мяжа, якую яго ўрад не пяройдзе.