29 верасня 2024, Нядзеля, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Трамп мае новы «мірны план»

20
Reuters: Трамп мае новы «мірны план»
Дональд Трамп
Фота: AP

У чым ён палягае.

Два ключавыя дарадцы кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа прадставілі яму план спынення вайны Расеі супраць Украіны, які прадугледжвае, што Кіеў атрымае больш амерыканскай зброі, толькі калі пачне мірныя перамовы з Масквой.

Пра гэта паведаміў адзін з дарадцаў Трампа ў нацыянальнай бяспецы генерал-лейтэнант у адстаўцы Кейт Келаг у інтэрв'ю Reuters.

У той жа час, згодна з планам, ЗША папярэдзяць Расею, што ўсялякая адмова ад перамоў прывядзе да ўзмацнення падтрымкі Украіны.

Згодна з планам, распрацаваным Келагам і Фрэдам Фляйцам, якія займалі пасады кіраўнікоў апарата Рады нацыянальнай бяспекі Трампа падчас яго прэзідэнцтва ў 2017—2021 гадах, падчас мірных перамоў меркавалася спыненне агню на бягучых лініях судакранання.

Яны прадставілі сваю стратэгію Трампу, і былы прэзідэнт станоўча адрэагаваў на яе.

"Я не сцвярджаю, што ён пагадзіўся з ёй або пагадзіўся з кожным словам, але мы былі рады атрымаць зваротную сувязь", – сказаў Фляйц.

У той жа час прадстаўнік Трампа Стывен Чунг заявіў, што афіцыйнымі варта лічыць толькі заявы, зробленыя самім Трампам або ўпаўнаважанымі чальцамі ягонай перадвыбарнай кампаніі.

План з'яўляецца найбольш дэталёвай стратэгіяй, распрацаванай паплечнікамі Трампа, і адзначыў бы кардынальную змену пазіцыі ЗША ў дачыненні да вайны. У той жа час ён мае рызыку сутыкнуцца з апазіцыяй з боку еўрапейскіх супольнікаў ЗША і ўнутры Рэспубліканскай партыі.

Адзначаецца, што асноўныя элементы плана былі выкладзеныя ў агульнадаступнай даследчай працы, апублікаванай Інстытутам палітыкі Амерыка вышэй за ўсё, прыязным да Трамп аналітычным цэнтры, дзе Келаг і Фляйц займаюць кіроўныя пасады.

Келаг заявіў, што ў выпадку перамогі Трампа на выбарах будзе вельмі важна хутка пасадзіць Расею і Украіну за стол перамоў.

“Мы кажам украінцам: «Вы павінны сесці за стол перамоў, і калі вы не сядзеце за стол перамоў, падтрымка з боку Злучаных Штатаў спыніцца”, а Пуціну: “Вы павінны сесці за стол перамоў, а калі вы не сядзеце за стол, то мы дамо ўкраінцам усё неабходнае, каб забіць вас на полі бою”, - сказаў ён.

Паводле даследчай працы, Маскву таксама можна было б прымусіць сесці за стол перамоў, адклаўшы на працяглы час абяцанне аб уступленні Украіны ў NАТО.

Фляйц сказаў, што Украіне не трэба фармальна саступаць тэрыторыю Расеі згодна з іх планам. Аднак, паводле ягоных слоў, Украіна наўрад ці зможа аднавіць эфектыўны кантроль над усёй сваёй тэрыторыяй у найбліжэйшай перспектыве.

"Нас турбуе тое, што гэтая вайна ператварылася ў вайну на знясіленне, якая заб'е цэлае пакаленне маладых людзей", - сказаў ён.

Са слоў Келага і Фляйца, працяглы мір ва Украіне запатрабуе дадатковых гарантый бяспекі для Украіны. Фляйц дадаў, што "узбраенне Украіны да зубоў", магчыма, будзе ключавым элементам гэтага.

Некалькі аналітыкаў выказалі занепакоенасць, што план Келага і Фляйца можа даць Маскве перавагу ў перамовах.

"Тое, што апісвае Келаг, - гэта працэс, накіраваны на тое, каб Украіна адмовілася ад усёй тэрыторыі, якую цяпер акупавала Расея", - сказаў Дэніэл Фрыд, былы памочнік дзяржсакратара, які працаваў над расейскай палітыкай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках