29 верасня 2024, Нядзеля, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША унёс Беларусь у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі

11
Дзярждэп ЗША унёс Беларусь у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі

Лукашэнкаўскі рэжым апынуўся ў кампаніі з 13 краін.

Беларусь, Расея, а таксама Паўночная Карэя, Туркменістан і Сірыя былі дададзеныя ў спіс 13 дзяржаў, урады якіх фінансуюць гандаль людзьмі. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША "Гандаль людзьмі 2024" (Trafficking in Persons Report 2024).

Дзярждэпартамент вызначыў 13 краін, у якіх дакументальна пацверджаная практыка ўлад заахвочвання або фінансавання гандлю людзьмі. Гэта ўключае ў сябе гандаль людзьмі ў рамках дзяржаўных праграм, прымусовую працу ў дзяржаўных медыцынскіх установах, сэксуальнае рабства ва ўрадавых лагерах або выкарыстанне або вярбоўку дзяцей-салдат, гаворыцца ў справаздачы.

У 2024 годзе ў спіс краін-парушальнікаў былі ўнесены Афганістан, Беларусь, Бірма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Расея, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя і Туркменістан.

У 2023 годзе Беларусь таксама знаходзілася ў шэрагу краін, у якіх прасочваецца "палітыка і мадэль" гандлю людзьмі, але не была ўнесеная ў спіс дзяржаў-спонсараў гандлю людзьмі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках