УСУ знішчылі вайсковы палігон у Краснадарскім краі: знішчана больш за сотню дронаў
7- 24.06.2024, 21:20
- 14,660

Ёсць загінулыя інструктары.
Украінскія сілы ў пятніцу, 21 чэрвеня, знішчылі аб'екты расейскага вайсковага палігона ў Краснадарскім краі. У выніку былі знішчаныя больш за сотню дронаў і ёсць загінулыя інструктары РФ.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ВМС Украіны ў Facebook.
Вайскоўцы ўдакладнілі, што былі знішчаныя аб'екты вайсковага палігону 726-га навучальнага цэнтра СПА (в/ч 33859, Ейск) у Краснадарскім краі.
"Гэта ўстанова займаецца навучаннем і падрыхтоўкай вайскоўцаў для выкарыстання БПЛА розных відаў", - гаворыцца ў паведамленні.
У выніку ўдару было знішчана:
20 Shahed-136;
50 ударных БПЛА Ланцэт;
40 выведвальных БПЛА ZALA;
10 выведвальных БПЛА SuperCam.
"Таксама ёсць загінулыя сярод інструктарскага складу і тэхнічнага персаналу з Елабугі", – падкрэсліваюць у ВМС.