Для ўдзелу ва Уімблдоне тэнісістам з Беларусі трэба падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце
9- 24.06.2024, 20:17
- 4,326

Уімблдонскі турнір адбудзецца з 1 да 14 ліпеня.
Для ўдзелу ва Уімблдонскім турніры ўсе беларускія і расейскія тэнісісты будуць абавязаныя падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце. Пра гэта паведамілі ва Усеанглійскім клубе лоўн-тэнісу і кракету (AELTC).
Гэта азначае, што выступаць яны будуць як нэўтральныя спартоўцы.
Уімблдонскі турнір адбудзецца з 1 да 14 ліпеня.
У мінулым годзе на турніры дзейнічалі тыя ж правілы для нейтральных спартоўцаў. А вось у 2022-м арганізатары не дапусцілі на турнір прадстаўнікоў Беларусі і Расеі - у сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.