Байцы 3-й АШБр знішчылі ў траўні 180 акупантаў на Харкаўшчыне
- 24.06.2024, 19:49
- 1,798

Гэта толькі пацверджаныя страты акупантаў.
Байцы 3-й асобнай штурмавой брыгады апублікавалі відэа, якое пацвярджае знішчэнне 180 расейскіх захопнікаў на Харкаўшчыне ў траўні.
Адзначаецца, што гэта другая частка відэа, якую абнародуе брыгада за травень, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Ад некаторых з іх засталіся толькі косткі. Іншыя працягваюць гніць на ўкраінскай Слабажанскай зямлі», - адзначылі байцы.
20 чэрвеня абаронцы 3-й асобнай штурмавой брыгады апублікавалі відэпацвярджэнне знішчэння 250 акупантаў на Харкаўшчыне.