Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка ўправы тэраабароны
10- 24.06.2024, 19:22
- 7,350

На пасаду прызначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка.
Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня зрабіў кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі назначаны начальнікам галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сіл. Ён вызвалены ад пасады начальніка ўправы тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба.
На гэтую пасаду прызначаны палкоўнік Андрэй Краўчанка, які раней займаў пасаду першага намесніка начальніка галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба.