У Беларусі зноў даражэе паліва
1- 24.06.2024, 18:24
- 2,300

Гэтае шостае падаражэнне з пачатку года.
З 25 чэрвеня ў Беларусі зменяцца кошты паліва, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Узровень гранічных раздробных коштаў бензін і дызель павялічыцца на 1 капейку.
Кошты будуць наступныя:
АІ-92-К5-Еўра - 2,32 рубля;
АІ-95-К5-Еўра - 2,42 рубля;
АІ-98-К5-Еўра - 2,64 рубля;
ДТ-К5 - 2,42 рубля.
Гэта шостае падаражэнне з пачатку года. Апошні раз кошт дызеля і бензінаў змяняўся 18 чэрвеня.
Нагадаем, 20 траўня ў «Белнафтахіме» распавялі, што камісія ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання коштаўтварэння пры Саўміне пастанавіла «аб правядзенні стрыманага паэтапнага падвышэння коштаў маторнага паліва на восем капеек». Змяненне будзе праходзіць штотыдзень з крокам у адну капейку.