У Менск прыляцеў Сяргей Лаўроў
18- 24.06.2024, 17:45
- 11,360

Кіраўнік МЗС РФ сустрэнецца з Лукашэнкам.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка расейскай дыпламатыі прызямліўся ў аэрапорце Менска, піша ТАСС.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава адзначала, што візіт прымеркаваны да 32-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж дзвюма краінамі.
Праграмай візіту прадугледжаныя перамовы з Лукашэнкам, Наталляй Качанавай і кіраўніком «палаткі» Ігарам Сяргеенкам.
Акрамя таго, кіраўнік МЗС РФ правядзе перамовы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.