Расейскія баявыя верталёты заўважылі ў небе пад Менскам
17- 24.06.2024, 16:28
- 13,858

Што адбываецца?
Ля Заслаўскага вадасховішча беларусы зафіксавалі пралёт 8 верталётаў Паветрана-касмічных сіл Расеі і 11 верталётаў з 19 самалётамі Вайскова-паветраных сіл Беларусі.
У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што гэтае мерапрыемства з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да паветранага параду, запланаванага на 3 ліпеня.
Генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч, камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі, паведаміў, што да гэтага моманту трэніроўкі праходзілі на тэрыторыі авіябаз у Беларусі і на аэрадромах ПКС Расеі.
«Сёння мы ўпершыню праводзім трэніроўку паветранага парада па паралельным маршруце і ў поўным складзе», — зазначыў Лук'яновіч у паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале Міністэрства абароны.

