28 чэрвеня 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрыста Грозеў расказаў аб таемных планах выведкі РФ ва Украіне і Еўропе

Хрыста Грозеў расказаў аб таемных планах выведкі РФ ва Украіне і Еўропе
ХРЫСТА ГРОЗЕЎ

Журналіст-расследавальнік пералічыў асноўныя метады ўкаранення шпіёнаў.

Медыяэкспэрт і журналіст-расследавальнік выдання Bellingcat Хрыста Грозеў расказаў выданню LIGA.net. аб таемнай дзейнасці шпіёнаў РФ у Еўропе і Украіне з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі і правядзення падрыўных акцый.

Ключавыя моманты інтэрв'ю

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну краіны ЕЗ сталі больш актыўна вылічваць расейскіх шпіёнаў на сваёй тэрыторыі.

Журналісты дзесяцігоддзямі папярэджвалі аб пагрозе расейскіх спецслужбаў для Еўропы, але змены адбыліся пасля расследаванняў тэрактаў у Чэхіі, Балгарыі і Славакіі ў 2018-2019 гг.

Расеі даводзіцца мяняць тактыку выкарыстання шпіёнскіх сетак з-за таго, што заходнія спецслужбы навучыліся іх лепш распазнаваць.

Расея выкарыстоўвае некалькі метадаў укаранення шпіёнаў у краіны ЕЗ:

- шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём;

- «сонныя» нелегальныя агенты пад падстаўнымі асобамі;

- наёмныя мясцовыя «фрылансеры», гатовыя на падрыўныя акцыі за грашовую ўзнагароду. Яны часта дрэнна падрыхтаваныя, аднак могуць ствараць небяспечныя сітуацыі пры выкананні заданняў для расейскіх службаў.

Факт адсутнасці ў патэнцыйных шпіёнаў «лічбавага следу» дапамагае іх лягчэй вылічваць на этапе атрымання віз.

Агулам краіны Захаду сталі лепш супрацьстаяць расейскай шпіёнскай актыўнасці пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках