28 чэрвеня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хаос выйшаў з-пад кантролю»

«Хаос выйшаў з-пад кантролю»

Усходазнаўца распавёў, хто стаіць за атакай на Дагестан.

Пасля другой за тры месяцы тэрарыстычнай атакі, якая забрала 15 жыццяў, прапагандысты і чыноўнікі, як і пасля «Крокуса», не згадваюць радыкальных ісламістаў і ІДІЛ. Пяскоў «не баіцца вяртання ў нулявыя па ўзроўні тэрарыстычнай пагрозы», бо цяпер «грамадства згуртаванае», піша Telegram-канал «Можам растлумачыць».

Аднак шмат што паказвае менавіта на радыкальных ісламістаў і сувязь паміж сакавіцкім і чэрвеньскім нападамі:

30 сакавіка, праз некалькі дзён пасля тэракту ў «Крокусе», — у Махачкале і Каспійску былі затрыманыя сябры «тэрарыстычнай ячэйкі». Адзін з іх прызнаўся, што адвёз у Мыцішчы зброю для тэракту ў «Крокусе». Дагестанскія падазроныя казалі, што таксама планавалі ўчыніць тэракт на набярэжнай у Каспійску.

Пасля стральбы ў «Крокусе» іранскія СМІ публікавалі заяву Вілаят Харасан (падраздзяленне ІДІЛ у Афганістане) з пагрозамі новых тэрактаў у Расеі.

У чэрвені Hurriyet паведамляла, што турэцкая выведка перадала расейскаму боку інфармацыю аб падрыхтоўцы прыхільнікамі ІДІЛ новага тэракту ў буйным гандлёвым цэнтры Масквы.

«Ісламская дзяржава - Каўказская правінцыя» ўзяла адказнасць за напады ў Дагестане, паведамляе старшыня АНК рэспублікі Шаміль Хадулаеў са спасылкай на начную публікацыю канала Rerum Novarum.

Трое з удзельнікаў тэракту 23 чэрвеня — сямейнікі кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана Магамеда Амарава: сыны і пляменнік. Амараў на допыце прызнаўся, што некаторыя сваякі былі вахабітамі, але адмаўляў свае сувязі з імі.

Усходазнаўца Руслан Сулейманаў распавёў «МО», што напад у Дагестане мог быць учынены радыкальным падполлем, якое знаходзілася пад дахам мясцовай адміністрацыі: «Магчыма, сілавікі думалі, што гэта «кантраляваны хаос» — вядома, што цалкам падполле не было разгромленае. Але праз вайну ва Украіне сілавікам, відаць, не да гэтага. І хаос выйшаў з-пад кантролю».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках