Затрыманага ў РФ лекара Уладзімера Мартава перадалі беларускім сілавікам
14- 16,078
Ён знаходзіцца ў СІЗА Віцебску.
Беларускі лекар Уладзімір Мартаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА. Пра гэта паведамляе "Віцебская вясна".
"Лекара экстрадавалі ў Беларусь, зараз ён знаходзіцца пад арыштам", — пішуць праваабаронцы.
У чым яго абвінавачваюць - невядома.
Нагадаем, Уладзіміра Мартава затрымалі 14 траўня гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. Паведамлялася, што ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.
Уладзімір Мартаў - лекар-рэаніматолаг з Віцебска. Адзін з першых беларускіх медыкаў, які адкрыта расказваў пра ковід, праблемы ў беларускіх лякарнях і сістэму аховы здароўя.