28 чэрвеня 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважылі ўкраінскага мітрапаліта-калабаранта

14
У Беларусі заўважылі ўкраінскага мітрапаліта-калабаранта
Анатолий Елецких

Ва Украіне ён распаўсюджваў прарасейскія ўлёткі.

Асуджаны ва Украіне мітрапаліт пасля вызвалення апынуўся ў Беларусі. 23 чэрвеня Ёнафан (Анатоль Ялецкіх) быў на богаслужэнні ў Менску ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з мітрапалітам Веніямінам, звярнулі ўвагу расейскія прапагандысты.

Мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Ёнафан з Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) быў асуджаны ў Вінніцы ва Украіне ў жніўні 2023-га за апраўданне расейскай агрэсіі на пяць гадоў зняволення.

Паводле версіі следства, ён распаўсюджваў сярод вернікаў прарасейскія ўлёткі, размясціў на сайце епархіі артыкул, у якім заяўляў аб вяршэнстве Маскоўскага патрыярхатц. 22 чэрвеня 2024-га ў РПЦ заявілі, што ён вызвалены "на хадайніцтва патрыярха Кірыла".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках