У ЕЗ забаранілі прапагандысцкія «РИА Новости», «Известия» и «Российскую газету»
4- 24.06.2024, 14:08
- 3,066

У чорным спісе і партал Voice of Europe.
Рада Еўразвязу зацвердзіла раней прынятую пастанову аб забароне доступу да трох расейскіх СМІ. У чорны спіс трапілі «РИА Новости», «Известия» и «Российская газета».Таксама на тэрыторыі звязу заблакуюць партал Voice of Europe, які базуецца ў Чэхіі.
"Гэтыя меры павінны захоўвацца да таго часу, пакуль не будзе пакладзены канец расейскай агрэсіі супраць Украіны і пакуль Расейская Федэрацыя і звязаныя з ёй сродкі масавай інфармацыі не спыняць весці прапаганду супраць звязу і яго дзяржаў-чальцоў", - падкрэслілі ў Радзе.
Пастанова аб прыпыненні дзейнасці ўказаных медый на тэрыторыі ЕЗ была прынятая 17 траўня. У абгрунтаванні гаварылася, што гэтыя СМІ "знаходзяцца пад пастаянным прамым або ўскосным кантролем кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі і адыгрываюць важную ролю ў прасоўванні і падтрымцы агрэсіўнай вайны супраць Украіны, а таксама ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў суседніх краінах".
Пры гэтым у ЕЗ адзначалі, што новыя абмежаванні не перашкодзяць гэтым медыя і іх супрацоўнікам «ажыццяўляць у ЕЗ дзейнасць, адрозную ад вяшчання, - напрыклад праводзіць даследаванні і браць інтэрв'ю».