Кіраўніца Бундэсрата Нямеччыны прыбыла з візітам у Кіеў
2- 24.06.2024, 12:51
- 3,172

Запланаваны шэраг важных сустрэч.
У панядзелак 24 чэрвеня кіраўніца Бундэсрата Нямеччыны Мануэла Швезіг прыбыла з візітам у Кіеў. Яна ўпершыню наведала Украіну ў якасці кіраўніцы Федэральнай рады.
На працягу дня Швезіг плануе правесці шэраг перамоў з кіраўніцтвам краіны. Аб гэтым паведамляе obozrevatel.com са спасылкай на нямецкае выданне Stern.
Прадстаўніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны прыбыла ў Кіеў на цягніку. Цягам дня Швезіг плануе правесці палітычныя перамовы.
Кіраўніца Бундэсрата заявіла, што ейны візіт у Кіеў з'яўляецца знакам салідарнасці з Украінай. Таксама Швезіг падкрэсліла, што Украіна павінна перамагчы ў вайне супраць РФ.
Акрамя таго, палітык дадала, што краіна-тэрарыстка Расея не павінна пазбегнуць пакарання.