Расейскім школьнікам пачнуць выкладаць «сям'язнаўства»
20- 24.06.2024, 12:35
- 4,292

Ужо ў верасні.
Падрыхтоўка праграм для пазашкольнага школьнага курсу "сям'язнаўства" ўжо амаль закончаная, абвясцілі на форуме "Жанчыны Данбаса" віцэ-прэм'ерка РФ Таццяна Голікава. Выкладанне павінна стартаваць з 1 верасня, на яго адведзена 34 навучальныя гадзіны. Курс мае на мэце "распаўсюдзіць сярод школьнікаў традыцыйныя маральныя каштоўнасці і пазітыўнае стаўлення да стварэння сям'і", піша "Коммерсант".
У прафсаюзе "Настаўнік" "Коммерсанту" заявілі, што падрыхтавацца да новага курсу для настаўнікаў за 2 месяцы нерэальна, тым больш што пазаўрочная дзейнасць ужо часткова занятая прапагандысцкімі ўрокамі "Размовы пра важнае".
Раней стварыць курс “сям'язнаўства” прапаноўвала кіраўніца сямейнага камітэта Дзярждумы Ніна Астаніна (КПРФ). У Дзярждуме запэўнівалі, што сям'язнаўства перасцеражэ Расею ад падзення ў “дэмаграфічную прорву”.