14 лiпеня 2024, Нядзеля, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрвыведчыкі СБУ правялі спецаперацыю на мяжы з Беларуссю

24
Контрвыведчыкі СБУ правялі спецаперацыю на мяжы з Беларуссю

Затрыманы кіраўнік аддзялення мясцовага памежнага атрада.

У выніку спецаперацыі на ўкраінска-беларускай мяжы Служба бяспекі Украіны затрымала мужчыну, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі. Са звестак следства - гэта кіраўнік аддзялення мясцовага памежнага атрада, паведамляе прэс-служба СБУ.

Як расказалі ў ведамстве, падазроны на загад акупантаў устанаўліваў лакацыі ўмацаваных раёнаў і арыенціровачную колькасць украінскіх войскаў, якія абараняюць памежжа з Беларуссю.

Таксама ён спрабаваў перадаць каардынаты складоў з узбраеннем і боепрыпасамі Узброеных Сіл Украіны на тэрыторыі рэгіёна, сцвярджаюць праваахоўнікі.

Следчыя адзначылі, што ў выпадку выканання варожых задач акупанты абяцалі "эвакуаваць" мужчыну на тэрыторыю Расеі і ўладкаваць у акупацыйныя групоўкі РФ.

Са звестак следства, мужчына быў дыстанцыйна завербаваны супрацоўнікам ФСБ Аляксеем Дабрыцкім, які дыслакуецца ў часова акупаваным Луганску.

Ён трапіў у поле зроку Расеі, калі праходзіў службу на ўсходзе Украіны. Пасля яго перавялі ў адно з падраздзяленняў памежнага атрада ў Валынскай вобласці.

Для камунікацыі падазраваны і яго расейскі куратар выкарыстоўвалі ананімны чат у мэсэнджэры.

СБУ загадзя перахапіла адпаведную інфармацыю і дакументавала злачынныя дзеянні мужчыны, а на фінальным этапе спецаперацыі контрвыведчыкі СБУ з прыцягненнем спецназаўцаў ЦСА "А" затрымалі падазраванага паблізу месца службы.

Падчас вобшуку ў кватэры і на працоўным месцы затрыманага канфіскаваны мабільны тэлефон і кампутар.

На падставе сабраных довадаў следчыя СБУ паведамілі яму аб падазрэнні паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча.

Зараз падазраваны знаходзіцца пад вартай - яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках