Кітай спыніў пастаўкі электравозаў у Беларусь
- 3,316
Баіцца санкцый.
Кітай адкладае пастаўку новых электравозаў у Беларусь праз асцярогу трапіць пад санкцыі, паведамляе “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Амаль усё высокатэхналагічнае абсталяванне для гэтых электравозаў вырабляецца ў Еўропе і ЗША.
Беларуская чыгунка планавала атрымаць 15 новых грузавых электравозаў серыі БКГ2 ад кітайскага вытворцы CRRC да канца 2023 года, але зараз пастаўка перанесеная на 2025-2026 гады, а кошт кантракта павялічыўся да 57,7 мільёна даляраў.
Кітайскія партнёры занепакоеныя магчымымі санкцыямі, бо ў вытворчасці электравозаў выкарыстоўваюцца еўрапейскія і амерыканскія дэталі, у тым ліку сілавыя трансфарматары, электрацягавыя рухавікі і сістэмы кіравання. Гэтыя кампаненты пастаўляюць такія заходнія кампаніі, як Alstom, Bombardier, ABB і Knorr-Bremse.