У Дагестане забітыя шэсць паліцыянтаў
- 23.06.2024, 20:52
- 10,222

23 параненыя.
У Дагестане забітыя шэсць паліцыянтаў, 12 параненыя, паведамляе «РІА Новості» са спасылкай на ўправу МУС рэспублікі.
У той жа час «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляе, што колькасць параненых паліцыянтаў — 23.
Як удакладняў сябра Грамадскай палаты Дагестана і Грамадскай назіральнай камісіі АП Расеі Шаміль Хадулаеў, падчас нападу ваеўнікоў на царкву ў Махачкале загінуў святар Нікалай Кацельнікаў.