30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі вайсковец Эрык, які ваюе ў УСУ: Кітайцы ў Бураціі адчуваюць сябе нашмат лепш за расейцаў

9
Расейскі вайсковец Эрык, які ваюе ў УСУ: Кітайцы ў Бураціі адчуваюць сябе нашмат лепш за расейцаў

Кітайцы бяруць расейскія прозвішчы і кіруюць бізнэсам.

У расейскай Бураціі кітайцы бяруць расейскія прозвішчы і кіруюць бізнэсам. Пра гэта ў інтэрв'ю заснавальніку выдання «Гардон» Дзмітру Гардону паведаміў былы расейскі вайсковец Дзміцер (пазыўны Эрык), які цяпер ваюе на баку Украіны.

«Кітайцы там сябе адчуваюць нашмат лепш. Магу выпадак распавесці са сваёй апошняй паездкі ў Бурацію. Наважыў зʼездзіць на Альхон, месцы маладосці паглядзець. Каб туды патрапіць – ходзіць паром. Ён належыць кітайцам. Прыстань, да якой ходзіць паром, таксама належыць кітайцам. Прыстань з іншага боку, на Альхоне, таксама фактычна належыць кітайцам. Паводле дакументаў гэта Іваноў Іван Іванавіч, да прыкладу, ён ажаніўся з расейкай, атрымаў грамадзянства, памяняў прозвішча. Прыходзіш у гатэль, там ІП Іваноў, але гаспадар фактычна кітаец», – распавёў ён.

Са слоў вайскоўца, калі ён быў там 3,5 гады таму ў апошні раз, яго ўразіла, што першымі на пароме заўсёды едуць кітайцы.

«Калі ўключыш нахабства, абураешся, можа, і прапусцяць. Але мясцовыя нават не абураюцца, яны прывыклі», – распавёў Эрык.

На рэпліку Гардона аб тым, што мясцовыя разумеюць, што іх трымаюць за другі гатунак, вайсковец адказаў: «Яны гэтага не разумеюць, што самае страшнае».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках