30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская выведка»: Лукашэнка пачаў выконваць сваю частку плана па нападзе на Захад і Украіну

10
«Беларуская выведка»: Лукашэнка пачаў выконваць сваю частку плана па нападзе на Захад і Украіну

Дыктатар дзейнічае ў рамках сусветнай «Восі зла».

Тэлеграм-канал «Беларуская выведка» паведаміў аб змове (саюзнай дамове) РФ з КНДР пад заступніцтвам Кітая і дамоўленасці Лукашэнкі далучыцца да скаардынаванай гібрыднай атакі на Украіну і калектыўны Захад.

Нашы крыніцы ўдакладняюць, што Лукашэнка ўступіў у фазу рэалізацыі сваёй часткі ўсеагульнага плана гібрыднай атакі, як сябра новастворанага альянсу.

«Праверкі боегатоўнасці» - гэта стварэнне перманентнай пагрозы ваеннай эскалацыі на мяжы з Украінай, якія будуць працягвацца да глыбокай восені і пяройдуць у фазу бесперапынных вучэнняў. Лукашэнка выконвае абяцанні, дадзеныя Пуціну і паслядоўна будзе рэалізоўваць частку сцэнару, адведзенага для Беларусі лялькаводамі з Крамля.

Асноўныя кірункі гібрыдных пагроз:

1. Вайсковая пагроза на ўкраінскай і Еўрапейскай мяжы, псеўдаядзерны шантаж і правакацыі вучэннямі і праверкамі боегатоўнасці. Нашы звесткі гавораць аб хуткім рэальным размяшчэнні (восень) элементаў ТЯЗ на тэрыторыі РБ. Пакуль размова ідзе аб падрыхтоўцы месцаў захоўвання.

2. Эскалацыя на мяжы ЕЗ з дапамогай нападаў мігрантаў, стварэнне памежных інцыдэнтаў (гібель памежнікаў, ужыванне агнястрэльнай зброі і самаробных выбуховых рэчываў, масавыя штурмы). Назапашванне мігрантаў працягваецца і схлыне толькі з надыходам халадоў, т. к. УСАМ не зможа адкрыта забяспечыць схаванае перамяшчэнне кантынгенту, яго пражыванне і забеспячэнне.

3. Аператыўнае забеспячэнне падрыўной дзейнасці расейскіх спецслужбаў на тэрыторыі ЕЗ.

На трэцім пункце сілам бяспекі ЕЗ трэба звярнуць асаблівую ўвагу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках