Паўднёвая Карэя гатовая перадаць Украіне ўвесь арсенал смяротнай зброі
5- 23.06.2024, 14:47
- 23,866

Названая ўмова для Масквы.
Дарадца ў нацыянальнай бяспецы Паўднёвай Карэі Чан Хо Джын назваў умовы, у рамках якіх Украіна будзе атрымліваць узбраенне. Аб гэтым ён распавёў падчас удзелу ў тэлевізійнай перадачы KBS.
Ён адзначыў, што перадача ўзбраення Украіне будзе наўпрост залежаць ад аналагічных дзеянняў з боку Расеі, якая плануе перадачу тэхналогій і высокадакладнага ўзбраення КНДР.
«Мяжа для Паўднёвай Карэі, калі Расея перадасць Паўночнай Карэі высокадакладную зброю або тэхналогіі» – адзначыў Чан Хо Джын.
Дадаткова ён адзначыў, што пры ліквідацыі гэтай «чырвонай лініі» Паўднёвая Карэя без ваганняў будзе ажыццяўляць падтрымку Украіны і перадаваць увесь магчымы арсенал смяротнай зброі.
Нагадаем, што пасля падпісання паміж Расеяй і КНДР дамовы аб стратэгічным партнёрстве, у якую таксама ўваходзіць вайсковая дапамога адзін аднаму ў выпадку агрэсіі, урад Паўднёвай Карэі ў экстранным парадку пачаў разгляд зняцця забароны на пастаўку зброі Украіны.
Перш за ўсё гэта звязана з пагрозай з боку КНДР, якая можа атрымаць сучасныя ракетныя тэхналогіі, а таксама ракетнае ўзбраенне з Расеі. Варта адзначыць, што з боку Паўднёвай Карэі дзейнічае забарона на перадачу смяротнай зброі Украіне.
Акрамя таго, пазіцыю на забарону перадачы Украіне ўзбраення прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль пацвердзіў 9 траўня 2024 года.
Прадстаўнікі ўрада Расеі негатыўна адрэагавалі на заяву Паўднёвай Карэі, адзначыўшы, што перадача ўзбраення будзе «вялікай памылкай», якая пагоршыць стасункі паміж дзвюма краінамі.
У сваю чаргу прадстаўнікі Паўднёвай Карэі імкнуцца правесці пэўную дамоўленасць, каб палепшыць стасункі з Расеяй, і тым самым забяспечыць больш спакойнае асяроддзе на карэйскім паўвостраве.