СМІ: Ракеты ATACMS ударылі па Севастопалі
13- 23.06.2024, 13:53
- 39,534

Успыхнуў пажар, Керчанскі мост перацяты.
Магутныя выбухі прагрымелі ў некалькіх гарадах часовага акупаванага Крыма ў нядзелю, 23 чэрвеня. Расейскія акупанты заяўляюць аб ракетным нападзе.
Пра гэта паведамляе мясцовы Telegram-канал «Крымскі вецер».
Выбухі чулі ў раёне Севастопаля. Мясцовыя Telegram-каналы пішуць пра гучныя гукі ў раёне Севастопальскай і Казацкай бухт. Пазней там заўважылі дым.
Таксама паведамляецца аб выбухах у Балаклаве і Інкермане. Ёсць інфармацыя аб рабоце расейскай СПА ля Еўпаторыі і Сак.
У сетцы таксама адзначаюць, што ў Севастопалі чулі гукі стральбы.