30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

4-разовага чэмпіёна свету ў баявым самба з Расеі накаўтавалі ў першым жа раундзе

4-разовага чэмпіёна свету ў баявым самба з Расеі накаўтавалі ў першым жа раундзе

Відэафакт.

Расейскі баец Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) Ікрам Аліскораў (15-2) пацярпеў разгромнае паражэнне на турніры UFC on ABC 6 у Эр-Рыядзе (Савудаўская Арабія). 31-гадовы ўраджэнец Касумкента (сяло ў Дагестане), які з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам свету ў баявым самба і двухразовым чэмпіёнам Еўропы, без шанцаў уляцеў накаўтам аўстралійцу Роберту Уітакеру (26-7).

5-раундавы паядынак у сярэдняй вазе стаўся вельмі хуткаплынным. З першых хвілін былы чэмпіён цалкам дамінаваў у актагоне, штораз прабіваючы абарону расейца.

Развязка наступіла праз паўтары хвіліны першага раунда. Уітакеру ўдаўся магутны правы прамой, які прыкметна пахіснуў Аліскерава.

33-аўстраліец кінуўся на дабіванне і магутным аперкотам адправіў апанента на канвас.

Першапачаткова Уітакер павінен быў сысціся з чачэнскім байцом Хамзатам Чымаевым, які прадстаўляе ААЭ. Але Чымаеў патрапіў у лякарню, таму UFC замяніў яго Аліскеравым.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках