30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук «абразіў» Лукашэнку проста ў піцэрыі

7
Мянчук «абразіў» Лукашэнку проста ў піцэрыі

Мужчына працуе электраманцёрам.

Суд вынес прысуд 43-гадоваму менчуку, якога абвінавачвалі ў «супраціве супрацоўнікам міліцыі» і «абразе» Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Цэнтральнага раёна сталіцы.

Як піша агенцтва, у неназваную дату супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы МУС прыехалі ў піцэрыю на праспекце Пераможцаў - яе работнікі націснулі трывожную кнопку, бо адзін з наведвальнікаў «паводзіў сябе абуральна».

«Міліцыянты папрасілі яго пакінуць установу, на што той двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў па бронекамізэльцы», - сцвярджае агенцтва. Пасля гэтага мужчыну затрымалі.

«Знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, ён паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся і пагражаў служыцелям закона, а таксама выказваў абразы на адрас Лукашэнкі, што пацвярджалася запісамі з партатыўных відэарэгістратараў супрацоўнікаў», - гаворыцца ў паведамленні «Минск-Новостей».

У дачыненні да менчука распачалі крымінальную справу.

- Абвінавачаны працуе электраманцёрам, на ўтрыманні мае траіх дзяцей, - пракаментаваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Андрэй Нікольскі.

Суд прызнаў яго «вінаватым» і прызначыў «хімію» на тэрмін чатыры гады, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 2 гады 10 месяцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках