30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Танная зброя для масавага знішчэння БПЛА з'явіцца ўжо налета

FT: Танная зброя для масавага знішчэння БПЛА з'явіцца ўжо налета

Яе распрацавалі ў Вялікай Брытаніі.

Недарагая зброя, здольная знішчаць адразу некалькі беспілотнікаў, выводзячы са строю іх электроніку, можа з'явіцца ўжо налета. Як піша Financial Times, пра гэта заявіў Алекс Крэсвел, кіраўнік кампаніі Thales UK, якая ўзначальвае распрацоўку для Вялікай Брытаніі.

Са слоў Крэсвела, новая радыёчастотная зброя накіраванай энэргіі (RFDEW), якая гэтым летам праходзіць палявыя выпрабаванні з брытанскімі вайскоўцамі, павінна быць гатовая да выкарыстання «даволі хутка».

«Пераход ад таго, што працуе ў рэальных умовах на раўніне Солсберы, да таго, што вы адправіце ва Украіну, - гэта яшчэ даволі вялікі крок. Гэта скачок на год, але не на шмат гадоў», - сказаў Крэсвел у інтэрв'ю Financial Times.

Ён удакладніў, што сістэма, якая цяпер праходзіць выпрабаванні, «можа быць даступная для выкарыстання ўжо налета». У той жа час, пастанову аб тым, калі і дзе размясціць сістэму, будзе прымаць урад Вялікай Брытаніі.

«Пры кошце ўсяго 10 фунтаў за адзін стрэл і далёкасці дзеяння да 1 км сістэма стане таннейшай альтэрнатывай традыцыйным ракетным сістэмам СПА, кошт якіх звычайна складае сотні тысяч даляраў. Тэхналогія можа быць усталяваная на вайсковых машынах і выкарыстоўвае мабільную крыніцу энэргіі для вытворчасці радыёчастотных хваль ці імпульсаў, якія ствараюць перашкоды для электронікі рухомай цэлі», - піша FT.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках