30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску падлетак нагамі выштурхнуў з аўтобуса і збіў цемнаскурага хлопца

У Менску падлетак нагамі выштурхнуў з аўтобуса і збіў цемнаскурага хлопца
иллюстративное фото

Што было далей?

Суд у Менску разгледзеў справу 17-гадовага гараджаніна, які збіў цемнаскурага хлопца, і вынес прысуд. Пра гэта распавялі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна, піша агенцтва «Минск-Новости».

У той вечар, калі адбыўся інцыдэнт, абвінавачаны чакаў аўтобуса на прыпынку «Дамброўка-6». Калі транспарт пад'ехаў, падлетак убачыў цемнаскурага юнака, які разам з ім зайшоў у салон. Ён падышоў да яго, павіс на поручні і з усёй сілы без прычын стукнуў хлопца ў спіну нагамі, выштурхнуўшы яго на вуліцу. Пасля гэтага яны зладзілі бойку, упалі на зямлю, абвінавачаны не менш за тры разы ўдарыў замежніка, выказваючы ў гэты момант негатыўныя каментары з нагоды яго расавай прыналежнасці.

Хлопцаў разнялі двое мужчын, якія сталіся відавочцамі бойкі.

Падлетак пашкодзіў заплечнік, куртку і мабільны тэлефон пацярпелага. Таксама зламаў яго навушнікі. Шекоду ацанілі на суму 1 700 рублёў.

На нападніка распачалі крымінальную справу. Падлетак у судзе часткова прызнаў віну.

Паводле звестак пракуратуры, фігурант - навучэнец аднаго з менскіх каледжаў, раней праблем з законам у яго не было.

Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве, але замест пакарання да яго пастанавілі ўжыць выхаваўчыя захады (арт.117 Крымінальнага кодэкса «Асуджэнне непаўналетняга з ужываннем прымусовых захадаў выхаваўчага характару»). Падлетку патлумачылі, якія наступствы яго чакаюць у выпадку паўтарэння такіх дзеянняў, а таксама абмежавалі яму свабоду вольнага часу на паўгода.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках